Выстава-агляд “Феерверк дзіцячых кніг”
24 сакавіка ў рамках свята кнігі ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла выстава-агляд “Феерверк дзіцячых кніг”. На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера СШ №3.
У час выставы-агляду хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з папулярнымі кнігамі, зрабілі цікавае і займальнае падарожжа па іх старонках. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у літаратурных гульнях: “Адгадай героя”, “Стань чараўніком”, “Паэтычны каляндар”.
Затым адгадалі крыжаванку “Казачная задача”, прынялі ўдзел у конкурсе “Знаўцы казак”і адказалі на пытанні віктарыны “ Цудоўны свет кніг”. Дзеці паказалі веды любімых кніг і іх герояў, праявілі кемлівасць і ўважлівасць.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.