Это страшное слово — концлагерь…
8 красавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла гадзіна мужнасці “Это страшное слово — концлагерь…”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня вязняў канцэнтрацыйных лагераў. На ім прысутнічалі вучні 6 “Б” СШ № 6.
Менавіта 11 красавіка 1945 года вязні Бухенвальда паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне, даведаўшыся пра набліжэнне Савецкай Арміі. Як дзень памяці ахвяр гэты дзень устаноўлены па ініцыятыве ААН.
Размова ішла пра нечалавечыя ўмовы і пакуты, праз якія прыйшлося прайсці не толькі дарослым, але і дзецям. У парушэнне палажэнняў Гаагскай Канвенцыі 1907 года аб адносінах ваюючых бакоў да дзяцей іх жыццё, здароўе і праца выкарыстоўваліся ў канцлагерах і на ваенных заводах. Міжнародны трыбунал у Нюрнбергу ў 1946 годзе прызнаў гэта не толькі ваенным злачынствам, але і злачынствам супраць чалавецтва.
Бібліятэкар таксама пазнаёміла прысутных з успамінамі палачан — вязьняў нацыскіх канцлагераў Асвенцым, Дахаў, Саласпілс, Азарычы: Ірыны Яўстаф’еўны Кавалёвай, Таісіі Рыгораўны Літвінавай, Глафіры Іванаўны Катляровай, Надзеі Марціянаўны Ашурок. Напрыканцы вучні паглядзели фотаздымкі “Полацк вачамі ворага”.
Адказная: Вышынская С. П.