Истории славной великая дата
З кожным вясновым святам Перамогі ўсё далей сыходзяць ад нас грозныя ваенныя гады. Сыходзяць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Але застаецца памяць, у якой ёсць пачатак, але няма канца…
6 мая ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшоў урок гісторыі “Истории славной великая дата”, прысвечаны гэтаму знамянальнаму дню. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3 “Б” СШ № 6.
Бібліятэкар расказала, што без Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне не было б сённяшняга мірнага жыцця. Нашы прадзеды ўсталі на абарону Радзімы. Гэта і тыя, хто ваявалі на фронце, і тыя, хто самааддана працавалі ў тыле, і тыя, хто знаходзіліся ў акупацыі. Так давайце памятаць усіх тых, хто здолеў зберагчы нашу зямлю ад ворагаў.
Напрыканцы вучні паглядзелі мультфільм “Солдатская сказка” па казцы Канстанціна Паўстоўскага. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Прошлась через детство война”.
Адказная: Вышынская С. П.