Чароўны свет дзяцінства
7 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы для дзяцей са школьнага лагера СШ №8 было праведзена свята-гульня «Чароўны свет дзяцінства».
Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Вядучая распавяла хлапчукам і дзяўчынкам пра гісторыю ўзнікнення свята, а затым яны здзейснілі падарожжа ў Краіну правоў дзіцяці. У шляху яны рабілі прыпынкі на станцыях «Права на сям’ю», «Права на жыллё», «Прав на адпачынак», «Права на імя» і «Права на адукацыю». На кожнай з гэтых станцый дзеці збіралі мазаікі, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульні «Хто я ў сям’і», успаміналі казачных герояў, якія засталіся без жылля, і паўтарылі правілы паводзінаў у школе і дома. У канцы падарожжа дзеці зрабілі чароўныя кветкі «Я і мае правы».