Путешествие в Изумрудный город
14 чэрвеня ў дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы былі запрошаны дзеці са школьнага лагера СШ №8, каб здзейсніць вандроўку па кнігах Аляксандра Волкава.
Імпрэза «Адкрыў Ізумрудны горад» была прымеркавана да 125-годдзя аўтара. Каб адправіцца ў падарожжа, спачатку трэба было з разрозненых слоў скласці назвы кніг. З гэтым заданнем хлопчыкі і дзяўчынкі справіліся выдатна.
Далей патрабавалася з фрагментаў сабраць карцінкі галоўных герояў, з якімі можна будзе адправіцца ў дарогу. І вось дружная кампанія адпраўляецца ў Ізумрудны горад па дарозе, выбрукаванай жоўтай цэглай.
Па шляху яны рабілі прыпынкі ў розных чароўных краінах, каб адпачыць, набрацца сіл і з карысцю правесці час. Жыхары Блакітнай краіны прапанавалі пагуляць у гульню «Можа «так», а можа «не», у Ружовай краіне дзецям давялося разгадваць анаграмы. Але найбольшае захапленне выклікаў у школьнікаў спосаб размовы з жыхарамі Фіялетавыя краіны — жэставы.
І вось ён — Ізумрудны горад, дзе выконваюцца запаветныя жаданні нашых герояў. Кожны напісаў сваё запаветнае жаданне на сэрцайку і адправіў яго Гудвіну Вялікаму і Жудаснаму. Дзякуючы вясёламу падарожжу дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.
Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.