Асарці-віктарына «Карагод пялёсткаў»

У сонечны летні дзень пасля навальніцы хочацца на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае паветра, адчуць смак лясной суніцы, палюбавацца прыгажосцю матылькоў, атрымаць асалоду ад водара лугавых кветак… Такая віртуальная прагулка прайшла 21 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Асарці-віктарына «Карагод пялёсткаў»Школьны лагер СШ №8 прыняў удзел у асарці-віктарыне «Карагод пялёсткаў» у рамках праграмы «Стань сябрам прыродзе». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з легендамі аб красках, усе разам успомнілі «кветкавыя» імёны, даведаліся, што кветкі не толькі дораць радасць і ўпрыгожваюць наша жыццё, але і бываюць лекавымі, прысутнічаюць у касметалогіі, могуць быць ядомымі.

Жыва ўспрынялі дзеці карціны нашых землякоў — мастакоў Аліны Матэцкай, Віктара Любавіцкага і Ніны Высокавай на кветкавыя тэмы. Рэбусы, загадкі, віктарына па творах казачнікаў унеслі гульнявую нотку ў мерапрыемства. Карысталася цікавасцю літаратура з кніжнай выставы. Кветкі адкрываюць перад чалавекам магчымасць спазнаць прыгожае, адчуць паўнату жыцця, а для яе «…трэба сонца, свабода і маленькая кветка» Г. Х. Андэрсан.

Асарці-віктарына «Карагод пялёсткаў»Адказная: Табунова А. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий