Лета — гэта час чытаць

Лета — выдатнае пара, гэта смех, усмешкі і проста добры настрой. А яшчэ лета — гэта час чытаць! Менавіта таму 15 жніўня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы Незвычайнае падарожжа па казкам Беатрыс Потэрдля дзяцей са школьнага лагера СШ №8 адбылося “Незвычайнае падарожжа па казкам Беатрыс Потэр”, прымеркаванае да 150-годдзя з дня нараджэння гэтай вядомай ангельскай дзіцячай пісьменніцы.

Маленькія чытачы з цікавасцю паглядзелі электронную прэзентацыю, пры дапамозе якой вядучая пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы. Дзеці даведаліся, што будучая пісьменніца не хадзіла ў школу, а навучалася на даму гувернанткамі, і ў яе было мала магчымасцяў пазнаёміцца з іншымі дзецьмі, таму вялікую частку дня яна праводзіла ў адзіноце.

Незвычайнае падарожжа па казкам Беатрыс ПотэрБеатрыс  вельмі любіла жывёл і вывучала іх усё жыццё. Шлях Беатрыс Потэр як пісьменніцы і мастачкі пачаўся калі выдавецтва надрукавала “Сказку о Кролике Питере. Маленькіх чытачоў прыемна здзівіла тое, што ў пісьменніцы на самой справе быў трусік Піцер, якога яна вадзіла на павадку і брала з сабой паўсюль, нават у цягнік. Вядучая прадставіла ўсім пысутнічым кнігі Беатрыс Потэр, якія ёсць у дзіцячэй бібліятэкі. Многія з іх перакладзены амаль на ўсе мовы свету і застаюцца надзвычай папулярнымі і сёння.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий