Калі ласка ў бібліятэку

Экскурсія-гульня “Калі ласка ў бібліятэку”Вось і праляцела неўзаметку лета, адзвінелі званочкамі школьныя лінейкі. Наступіў новы навучальны год, хлопчыкі і дзяўчынкі  пацягнуліся за новымі кнігамі ў бібліятэку.

Не засталіся ў баку і першаклашкі.

12 верасня дружнай сямейкай у суправаджэнні класнага кіраўніка Катужэнец Таццяны Васільеўны прыйшоў у дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы на экскурсію-гульню “Калі ласка ў бібліятэку”  1В клас СШ №8.

Бібліятэкар пазнаёміла новых чытачоў з размяшчэннем залаў, супрацоўнікамі, правіламі выдачы кніг і паводзін у бібліятэцы, незвычайнымі кнігамі. Асабліва спадабаўся першакласнікам зала творчай майстэрні «Рознакаляровыя далонькі» з прадстаўленымі ў ім вырабамі.

Экскурсія-гульня “Калі ласка ў бібліятэку”Дзеці разам ўспомнілі прачытаныя кніжкі і казачных персанажаў, адказваючы на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і вырашалі блытаніну ад гарэзы Нязнайкі, перадыхнулі з фізкультхвілінкай.

На памяць аб экскурсіі бібліятэкар падарыла кожнаму візітоўку дзіцячага аддзела і маленькі падарунак.

Адказная: Табунова А. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий