Читать не вредно, вредно не читать

Читать не вредно, вредно не читать15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі, а з імі і многія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята — Дзень бібліятэк!

Менавіта ў гэты дзень павіншаваць бібліятэкараў са святам, а заадно і праслухаць калейдаскоп рэкамендацый “Читать не вредно, вредно не читать” у дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы прыйшлі вучні 3“В” класа, СШ №8.

Читать не вредно, вредно не читатьВядучая пазнаёміла дзяцей з цікавымі кнігамі розных аўтараў, такіх як: Генадзь Аўласенка, Валерый Квілорыя, Уладзімір Кулічэнка, Тамара Крукава, Каця Мацюшкіна, Холі Вэбб, Юя Вісландэр і г. д. Таксама вучням былі прадстаўлены кнігі серыі “Маленький профессор”. Гэта навукова-папулярныя выданні для малодшага школьнага ўзросту: “Тайная жизнь муравьёв”, “Кошки”, “Дуб – могучий великан”, “Ровесница динозавров – сосна”.

Маленькім гасцям было вельмі цікава даведацца, што на кожнага чалавека прыходзіцца адзін мільён мурашак, што жывёлы аддаюць перавагу класічнай музыцы, а смалісты сок можна выкарыстоўваць замест мёду і г. д.

Ну, і вядома ж, самае прыемнае для бібліятэкараў на гэтым мерапрыемстве было тое, што кожны з гасцей, пакідаючы бібліятэку, захацеў узяць пачытаць кнігу. Дзеці таксама прынялі актыўны ўдзел у смайл-апытанні “З якім настроем вы пакідаеце бібліятэку?”.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий