Вандроўка “Падарожжа ў нязнанае…”

Літаратурная вандроўка “Падарожжа ў нязнанае…”27 верасня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнай творчай праграмы “Далучыць да роднага слова” прайшла літаратурная вандроўка “Падарожжа ў нязнанае…” (да 115-годдзя з дня нараджэння Віталя Вольскага). На ёй прысутнічалі вучні СШ №8, 4 “Г” класа.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага беларускага пісьменніка, пазнаёміла з яго кнігамі “Падарожжа па краіне беларусаў”, “Несцерка”, “Месяц за месяцам”, “Афрыканскае падарожжа” і інш.

Літаратурная вандроўка “Падарожжа ў нязнанае…”Затым дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. На першым прыпынку “Мая Радзіма – Беларусь” вучні адказалі на пытанні віктарыны “Мой родны край” і разгадалі крыжаванку “Беларускія гарады”.

На другім прыпынку “Зялёны шум гаёў” дзеці з вялікім задавальненнем пагулялі ў гульню “Адгадай, якое гэта дрэва”.

Трэці прыпынак называўся “Дзівосныя дываны лугоў”. Там дзяцей чакалі вершы-загадкі “Кветкі роднай зямлі”, якія яны паспяхова адгадалі.

На чацвёртым прыпынку “Па блакітных прасторах” вучні даведаліся шмат пазнавальнага матэрыялу пра рэкі і азёры Беларусі, а таксама праявілі кемлівасць і ўважлівасць у час гульні “Што лішняе?”

Літаратурная вандроўка “Падарожжа ў нязнанае…”Апошні пяты прыпынак – “Запаветныя мясціны”. Дзеці пазнаёміліся з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, нацыянальнымі паркамі “Белавежская пушча”, “Прыпяцкі”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”. Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Па родных сцяжынках”, дзе паказалі свае веды аб прыродзе Беларусі.

У канцы літаратурнай вандроўкі вучняў чакала заданне “Гэта ты, мая Беларусь!” Дзеці на момант сталі мастакамі і “намалявалі” карціну пра нашу краіну – Беларусь, але не алоўкамі, а прыгожымі словамі, запісанымі на кветачках. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Адзін з першапраходцаў”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий