Восеньскі святочны букет

Восеньскі святочны букет7 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога адбылося першае мерапрыемства цыкла “Аз і Букі беларускай культуры”“Восеньскі святочны букет”.

Пад час завочнага падарожжа вучні 1 “В” класа, якія будуць знаеміцца з беларускімі абрадамі і святамі на працягу усяго навучальнага года, даведаліся пра свята Багач і нават паудзельнічалі ў яго святкаванні: кожны з прысутных насыпаў у лубок жменьку зярна і пажадаў гаспадыні Восені добрага ураджаю ў наступным годзе.

Бібліятэкар Бандарэнка В. Ул. расказала дзецям і пра іншыя восеньскія святы: Узвіжанне – каб змеі схаваліся пад зямлей, вучні усе разам прамовілі “Змеі, змеі засынайце, у норах зіму сустракайце”, Пакровы – вучні давадаліся аб паходжанні свята, а таксама вывучылі некалькі прымет аб надвор’і у гэты дзень. Завяршылася завочнае падарожжа размовай аб святах у лістападзе: дзеці даведаліся, што мядзведзь кладзецца у бярлогу і пачынае смактаць лапу на Марціна (11 лістапада), а потым рассказалі, як звяры рыхтуюцца да зімы.

На мерапрыемстве дзеці не толькі вучыліся, але і распачывалі: адгадвалі загадкі аб гародніне, хлебе і г.д., прымалі ўдзел у эстафетах “Садзім бульбу” і “Перабіраем фасолю”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий