Хто такія анёлы
У дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць для школьнікаў розныя майстар-класы.
11 і 12 студзеня на чарговы майстар-клас былі запрошаны вучні 4-х класаў СШ №8. Бібліятэкар прапанавала зрабіць з паперы фігурку анёла. У пачатку прайшла размова на тэму: «Хто такія анёлы?».
Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся адзін з адным сваімі ведамі ў гэтым пытанні. Затым уважліва выслухалі гісторыю з’яўлення анёлаў, якую распавёў бібліятэкар. А потым прыступілі непасрэдна да вырабу падзелкі. Акуратна, не спяшаючыся, яны выразалі нарыхтоўкі для анёла, склейвалі іх у пэўнай паслядоўнасці. І вось фігуркі гатовы.
З добрым настроем пакідалі дзеці бібліятэку разам са «сваім» анёлам-ахоўнікам.
Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.