Праменьчык дабрыні
18 студзеня ў ЦКРН і Р, у рамках праграмы «Праменьчык дабрыні», ў дзяцей-інвалідаў адбылося самае сапраўднае свята – экагадзіна «Про пухнатых сяброў і пра многае іншае», да іх у госці прыехаў міні-заапарк.
Заўсёды радасна ўсведамляць, што ў наш няпросты час ёсць шмат спагадлівых людзей, гатовых рабіць добрыя справы. Адным з такіх з’яўляецца заснавальнік першага афіцыйна зарэгістраванага пітомніка дэкаратыўных тхароў «Golden Ferret by» Тарбенка Васіль Іванавіч, які з радасцю адгукнуўся на просьбу дзіцячага аддзела бібліятэкі імя Янкі Купалы наведаць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
Разам са сваімі пухнатымі гадаванцамі — шашкамі і пацешнай сабачкай, па мянушцы Тыгрына, Васіль Іванавіч прыехаў у госці да дзяцей, як і абяцаў.
У час сустрэчы Васіль Іванавіч распавядаў пра жывёл і іх звычкі. Многія з дзяцей бачылі тхароў ўпершыню ў жыцці. Дзеці знаёміліся з жывёламі, іх можна было пакратаць, пагладзіць, ну і вядома ж, сфатаграфавацца на памяць. Здзіўленне, захапленне, радасць! Толькі пазітыўныя эмоцыі перапаўнялі як дзяцей, так і дарослых. Шмат смеху выклікала Тыгрына — собачка з задавальненнем ўладкоўвалася на каленях у дзетак і не хацела злазіць.
Па меркаванні псіхолагаў, зносіны з жывёламі актывізуюць сэнсарнае ўспрыманне ў дзяцей-інвалідаў, даюць ім зарад станоўчых эмоцый і новыя ўражанні, вучаць узаемадзейнічаць з навакольным светам.
Напрыканцы сустрэчы ніхто не хацеў разыходзіцца. Але … усё калі-небудзь сканчаецца, скончылася і наша вясёлая экагадзіна. Дзеці дзякавалі Васіля Іванавіча, і запрашалі яго ў госці зноў.
Адказная: Татарчук Н. В.