Свой у краіне дзяцінства

25 студзеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы прайшоў урок-казка “Свой у краіне дзяцінства” (да 135-годдзя з дня нараджэння Алана Мілна). На ім прысутнічалі вучні СШ №6, 3 “Б” класа.

Віні-Пух – мілы, дабрадушны і вельмі пацешны мядзведзік, якога ведаюць усе. А прыдумаў яго англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн. Першая кніга пра прыгоды Віні выйшла ў 1926 годзе. Яна так і называлася – “Віні-Пух”. Праз два гады пабачыў свет працяг аповесці – “Пухаў закуток”. Неўзабаве кнігі пра мядзведзіка былі перакладзены на многія мовы, а Віні-Пух стаў адным з самых любімых казачных герояў у свеце. Натхніў жа пісьменніка на твор сын Крыстафер Робін, які і сам стаў адным з персанажаў аповесцей.

Бібліятэкар расказала дзецям пра аўтара і гісторыю напісання кнігі пра вясёлага мядзведзіка Віні-Пуха і яго сяброў. У час мерапрыемства вучні выканалі гульнёвае заданне “Віні-Пух і яго сябры”, дзе па апісанню адгадвалі герояў сваёй любімай казкі. Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне “У Зачараваным Лесе”. З задавальненнем школьнікі адказвалі на пытанні, выбіралі правільныя адказы, перакладалі словы і выразы, знаходзілі аўтараў запісаў і аб’яў.

Вельмі цікава прайшоў конкурс “Самы вясёлы мядзведзік на свеце”. Хлопчыкі і дзяўчынкі выразна чыталі “шумелкі” Віні-Пуха і здагадваліся, хто і калі іх выконваў. Веды і ўважлівасць спатрэбіліся для разгадвання крыжаванкі “Наш любімы Віні-Пух”. Усе заданні дзеці выканалі на “выдатна”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Гэта знаёмая ўсім казка”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий