Тыдзень дзіцячай кнігі
21 сакавіка. Традыцыйна ў сакавіку ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы для юных чытачоў праводзіцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
Кніга — гэта бясцэнная крыніца мудрасці і ведаў. Разам з ёй можна здзейсніць кругасветнае падарожжа, апусціцца на самае дно акіяна, пабываць на ненаселеным востраве, паляцець да далёкіх зорак.
Книга – надёжный помощник и друг,
С ней интересным бывает досуг.
На свята чытання «Кніжная краіна сяброў» былі запрошаны вучні 3 «В» класа СШ №6. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гарадок «Страничкино» і пагасцілі ў вядомых літаратурных герояў.
У мястэчку «Алфавиткино» школьнікі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да кніжнага фестывалю, расставіўшы ўсе кнігі ў алфавітным парадку.
Падарожнічаючы, дзеці стаміліся і вырашылі адпачыць на «Зялёным лужку». Тут яны гулялі ў бурымэ, адгадвалі рэбусы і загадкі. Пасля адпачынку маленькія чытачы адправіліся ў горад «Книжбург», дзе пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення друкаванай кнігі, з кнігамі-юбілярамі, наведалі кніжныя выставы.
А ў пасёлку «Літаркі» яны сустрэліся з казачнымі персанажамі, «схаванымі» у рэбус-шыфроўкі. У канцы падарожжа кожны госць атрымаў памятны сувенір аб экскурсіі па кніжнай краіне.
Падрыхтавала: С.У. Спірыдовіч.