Выраб святочнай паштоўкі

9 мая — гэта не проста чарговы дзень календара. Гэта дзень вялікай Перамогі. А яшчэ гэта дзень памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё за наша светлае заўтра.

Напярэдадні гэтай даты для вучняў 3 «В» і 4 «В» класаў СШ №6 і СШ №8 ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы былі праведзены майстар-класы па вырабу святочнай паштоўкі. Дзецям на выбар было прапанавана некалькі розных варыянтаў вырабу. Выбраўшы адзін з усіх, яны з энтузіязмам прыступілі да працы.

Акуратна па шаблонах выразалі дэталі для маляўнічага афармлення паштоўкі, падбіраючы цікавыя варыянты каляровай гамы. Размяшчалі іх на нарыхтоўцы, імкнучыся стварыць сваю непаўторную кампазіцыю. Працавалі «з агеньчыкам».

Паштоўкі атрымаліся яркімі, маляўнічымі і пазітыўнымі.

Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий