Дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня адзначаецца Дзень абароны дзяцей. Па традыцыі ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святочнаму дню. Сёлета 1, 2 и 5 чэрвеня для вучняў школьнага лагера СШ №6 і №3 была арганізавана гульня–фантазія “Скажам дзяцінству “Так!”.

Бібліятэкар расказала гасцям пра гісторыю свята, пра Лігу Нацый і Арганізацыю Аб’яднаных нацый, пра Дэкларацыю правоў дзіцяці і пра Канвенцыю аб правах дзіцяці. Дзеці даведаліся, што расійскі пісьменнік Андрэй Усачоў напісаў кнігу “Прыгоды маленькага чалавечка”. Ён лічыць, што маленькія жыхары планеты Зямля павінны ведаць свае правы. Аўтар спадзяецца, што прачытаўшы гэтую кнігу, яны ўжо не будуць баяцца ні міліцыі, ні паліцыі, ні іншых шкодных арганізацый. Яны не будуць баяцца ні вялікіх, ні маленькіх начальнікаў і будуць жыць з упэўненасцю і годнасцю.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Правы літаратурных герояў”, у гульнях  “Назаві імя” і “Разам мы гуляем – рыфму падбіраем”. Школьнікі паказалі сябе дасведчанымі і начытанымі.

Напрыканцы мерапрыемства удзельнікі гульні-фантазіі паглядзелі буктрэйлер “Азбука правоў дзіцяці”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Я – дзіця, Я – чалавек!”.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий