Ну, пачакай, Кацёначкін!
13 чэрвеня для дзяцей са школьнага лагера СШ№ 8 была праведзена забаўка пазнавальная “Ну, пачакай, Кацёначкін!”.
Лета! Канікулы працягваюцца! Працягваюцца і цікавыя мерапрыемствы ў дзіцячым адзеле бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Усе, і дарослыя і дзеці, ведаюць і любяць мультыплікацыйны фільм “Ну, пачакай!”, але мала хто знаёмы са стваральнікам гэтага шэдэўра. Імя гэтага выдатнага чалавека — Вячаслаў Міхайлавіч Кацёначкін. У гэтым годзе спаўняецца 90 год з дня нарадження знакамітага аніматара. У яго было шмат урадавых узнагарод, званняў, але, больш за ўсё ён ганарыўся “Ордэнам Усмешкі” , які яму ў канцы 80-х гадоў 20 стагоддзя ўручылі польскія дзеці. Аб гэтай узнагародзе марыць кожны рэжысёр дзіцячых фільмаў.
Вядучая, з дапамогай прэзентацыі, пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Вячаслава Кацёначкіна. Нарадзіўся рэжысёр-мультыплікатар 20 чэрвеня 1927 года, ў Маскве. У час вайны, у 1942 годзе, скончыўшы сем класаў,паступіў у артылерыйскае вучылішча. Там ён набыў ваенную спецыяльнасць, і сяброў на ўсё жыццё. Затым адбылася сустрэча, якая вызначыла лёс будучага аніматара. Вячаслаў Кацёночкін пазнаёміўся са знакамітым мультыплікатарам Барысам Дзёжкіным, які, даведаўшыся пра тое, што яго новы знаёмы калісьці займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, параіў яму паспрабаваць паступіць на курсы мастакоў-мультыплікатараў пры студыі «Саюзмультфільм». Першыя папулярныя фільмы Кацёначкіна — «Сляды на асфальце», «Жаба-падарожніца» заслужылі ў гледачоў сімпатыю. Аднак слава прыйшла да Вячаслава Міхайлавіча пасля стварэння мультфільма «Ну, пачакай!» у 1968 годзе. Ні да, ні пасля ні адзін айчынны мультфільм не меў такога аглушальнага поспеху ў гледача. Мяшкамі прыходзілі лісты, гледачы прасілі працягу. І фільм, які першапачаткова не планаваўся як серыял, стаў самым доўгім мультсерыялам савецкіх часоў.
Дзецям было цікава даведацца, што рэжысёр рабіў фільм на тэму «Ня крыўдзі маленькага, а то сам трапіш у смешную гісторыю». А ўжо што атрымалася … Чытачоў уразіла і тое, што і 19-ю і 20-ю серыі мультфільмаў зняў сын рэжысёра Аляксей, у 2005 годзе.
20 лістапада 2000 г. Вячаслава Кацёначкіна не стала. З тых часоў мінула роўна 17 гадоў, а ён па праве носіць званне “рускага Дыснею”. У другой частцы мерапрыемства маленькія госці з задавальненнем праглядзелі першыя выпускі мультфільма “Ну, пагадзі!”, знятыя рэжысёрам Вячаславам Міхайлавічам Кацёначкіным.