Жыў-быў слон
20 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны сланоў, якія змяшчаюцца ў заапарках.
15 чэрвеня ў рамках індывідуальнай праграмы па эколага-мастацкаму выхаванню «Ў гармоніі з прыродай» у дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы для дзяцей са школьнага лагера СШ №8 быў праведзены вернісаж «Жыў-быў слон», прымеркаваны да гэтай даты.
Мерапрыемства пачалося з «наведвання» заапарка. Каб даведацца, якія жывёлы знаходзяцца ў вальерах, школьнікам прыйшлося складаць з літар іх назвы. Потым яны даведваліся, якія якасці ўласцівыя той ці іншай жывёле, правільна злучаючы словы з розных слупкоў.
Але найбольшую цікавасць выклікаў у дзяцей выраб запрашэння на кінасеанс «Гэтыя дзіўныя сланы». З захапленнем яны выразалі па шаблонах нарыхтоўкі слана, а потым злучалі разам. Атрымаўшы білет, усе накіраваліся на прагляд мультфільма. Вернісаж прайшоў на пазітыве. З добрым настроем пакідалі хлопчыкі і дзяўчынкі сцены бібліятэкі.
Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.