Чарадзейная Краіна Здароўя

16 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы прайшла гульнёвая праграма “Чарадзейная Краіна Здароўя”.

На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера СШ №6. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра здароўе і здаровы лад жыцця: выкананне правіл асабістай гігіены, правільнае і рацыянальнае харчаванне, заняткі фізкультурай і спортам. Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па Краіне Здароўя.

Там іх чакалі вясёлыя гульні, загадкі, разнастайныя пытанні і заданні па здароваму ладу жыцця. У горадзе Чысціні і Парадку дзеці даведаліся пра “Асноўныя правілы гігіены”, пазнаёміліся з “Правільным рэжымам дня”, паслухалі карысныя парады міс Гігіены. Затым пагулялі ў гульню “Гэта я, гэта я” і адказалі на пытанні віктарыны “Пытанне-адказ”.

У горадзе Здаровага Харчавання дзеці даведаліся шмат новага, цікавага і пазнавальнага пра вітаміны і прадукты харчавання, назвалі прадукты, карысныя для здароўя і шкодныя, прыгадалі казкі, героямі якіх з’яўляюцца прадукты харчавання, паслухалі “Правілы здаровага харчавання”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах: “Я выбіраю…”, “Карысна – шкодна”, “У гасцях у Вітамінаў”, “Карысныя і шкодныя жвачкі, цукеркі, шакаладкі”.

У горадзе Лекавых Раслін дзеці пазнаёміліся з лекавымі раслінамі, даведаліся пра іх вялікую карысць для арганізма чалавека і пры якіх захворваннях яны выкарыстоўваюцца. Дзеці паслухалі цікавыя і пазнавальныя вершы пра лекавыя расліны “Сакрэты здароўя”.

У горадзе Фізкультуры і Спорту дзяцей чакалі разнастайныя гульні і заданні: “Адгадай!”, “Палічы!”, “Вясёлая азбука”. Весела прайшла фізкультхвілінка “Сонца, паветра і вада – нашы найлепшыя сябры”. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсе “За здаровы лад жыцця” і адгадалі “Спартыўныя загадкі”.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы “Азбука здароўя”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий