Цуды свету і Беларусі

22 чэрвеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі ім. Я. Купалы для дзяцей са школьнага лагера СШ №8 была праведзена гадзіна спазнанняў і адкрыццяў “Пра Беларусь і беларусаў”, прысвечаная Дню Незалежнасці ў рамках індывідуальнай творчай праграмы “Абарані правы дзіцяці”.

Бібліятэкар расказала дзецям праз мультымедыйную прэзентацыю “Цуды свету і Беларусі” аб тым, што ў далёкай старажытнасці людзі налічвалі сем цудаў свету. Вельмі шкада, што большасць з іх не захавалася да нашых дзён. Але чалавецтва было заўсёды багатае на таленты, якія апярэджвалі свой час. У шмат якіх краінах засталіся сляды іх акрыленага натхненнем жыцця: адметныя архітэктурныя ансамблі, карціны, навуковыя і музычныя творы, паэтычныя радкі.

Жылі такія творцы і ў Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць: беларусы сказалі сваё слова ў гісторыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама даведаліся пра  кнігу пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка «Сем цудаў Беларусі», у якой аўтар цікава расказаў пра Белавежскую пушчу, пра Крыж — святыню Еўфрасінні Полацкай, пра «Біблію» Францыска Скарыны, Сынковіцкую царкву, Статут Вялікага Княства Літоўскага, слуцкія паясы, Нясвіжскі палац.

Напрыканцы мерапрыемства школьнікі паглядзелі анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі”.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий