Бібліятэка ад А да Я

12 верасня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы было праведзена яшчэ адно святочнае мерапрыемства. Вучні 4 “В” класа СШ №8 былі запрошаны на прэзентацыю “Бібліятэка ад А да Я”.

Вядучая раскрыла школьнікам сакрэты прафесіі бібліятэкара. Яны даведаліся, што  бібліятэкар у перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае “захавальнік кніг”, які  добра ведае літаратуру, умее размаўляць з дзецьмі, дапамагае ім стаць добрымі і ўмелымі чытачамі. Ён параіць, што пачытаць, навучыць выбіраць кнігі і знаходзіць іх на кніжных паліцах. А яшчэ ён сочыць за тым, якія новыя выданні з’явіліся для дзяцей, і заказвае іх для бібліятэкі праз аддзел камплектавання. Бібліёграф арганізуе працу бібліятэкі: апісвае новыя кнігі, складае каталогі, займаецца даведачна-бібліяграфічнай і навукова-інфармацыйнай працай.

Вядучая расказала нашым гасцям і пра даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі. Са з’яўленнем кампьютараў у бібліятэцы быў створаны  электронны каталог кніг, электронная картатэка артыкулаў і электронная краязнаўчая картатэка. Важнай часткай працы бібліятэкара з’яўляецца арганізацыя выстаў.

Бібліятэка — гэта яшчэ і месца правядзення самых розных мерапрыемстваў. Бібліятэкары арганізуюць сустрэчы з таленавітымі і знакамітымі людзьмі, праводзяць гутаркі, гульні, літаратурныя віктарыны, бібліяўрокі.

Дзякуючы медыяпрэзентаціі школьнікі даведаліся, што бібліятэкар павінен валодаць энцыклапедычнымі ведамі, быць дасведчаным, адукаваным, энергічным, творчым чалавекам і заўседы ісці ў нагу з часам, а магчыма і крыху наперадзе. Менавіта такія бібліятэкары працуюць у нашай бібліятэцы.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий