Пазнаёмімся з кнігамі Барыса Жыткова!
13 верасня вучні 4 “В” класа СШ №6 наведалі дзіцячы адзел бібліятэкі імя Янкі Купалы, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю яшчэ аднаго знакамітага пісьменніка.
Юным чытачам была прадстаўлена кніжная выстава-рэкамендацыя: “Пазнаёмімся з кнігамі Барыса Жыткова!”.
Перад тым, як пачаць захапляльнае знаёмства з кнігамі Барыса Сцяпанавіча, вядучая пазнаёміла дзяцей з яго біяграфіяй. Цікава было даведацца, якімі прафесіямі авалодаў Барыс Жыткоў перш, чым стаў пісьменнікам. Ён аб’ездзіў амаль увесь свет, прайшоў усю службу ад юнгі да капітана, працаваў і рабочым-металістам і інжынерам-суднабудаўніком на заводзе, выкладаў фізіку і чарчэнне, быў дырэктарам тэхнічнага вучылішча.
Але, можна сказаць, яго рука з дзяцінства цягнулася да пяра. Ён выпускаў рукапісныя часопісы. Усё жыццё вёў дзённікі. Пісьменніцкі талент у Барыса Жыткова раскрыўся пасля сарака гадоў, і неяк адразу разгарэўся хутка і ярка. Адзін за адным сталі з’яўляцца апавяданні пра незвычайныя прыгоды мужных маракоў і лётчыкаў: “Паводка”, “Пажар”, “Над вадой”. Героямі твораў Барыса Жыткова былі людзі яркіх, рэзкіх характараў: такіх ён не раз сустракаў у сваім, поўным падзей, жыцці.
Вось, аказваецца, для чаго вывучаў ён карабельнае справу, плаваў на караблях і падводных лодках па марах і акіянах, лётаў на аэраплане, быў у Індыі, у Японіі, у Афрыцы; вось навошта правёў усё сваё жыццё ў еднасці з рабочым людам — матросамі, цяслярамі, паляўнічымі на моры, працоўнымі, якія будавалі караблі.
Праўдзівыя, добрыя і чуллівыя гісторыі пра жыццё і звычкі братоў нашых меньшых нарадзіліся з любові пісьменніка да жывёл, побач з якімі ён рос з ранняга дзяцінства: “Мангуста”, “Пра слана”, “Беспрытульная кошка”. Барыс Сцяпанавіч усяго толькі некалькімі рыскамі ўмеў паказаць у сваіх апавяданнях усе асаблівасці звычак і характару і тыгра, і слана, і малпы.
Пасля знаёмства з творамі пісьменніка дзеці зразумелі, што чытаць Барыса Жыткова – гэта задавальненне. Ён піша выдатна, з любоўю да жыцця, прыкмячаючы ўсе. Ён быццам сорак гадоў чакаў таго моманту, калі зможа расказаць пра ўсё, што бачыў, перажыў, і нарэшце, дачакаўся.
У завяршэнні сустрэчы маленькія госці праглядзелі мультфільмы “Пудзя” і “Кнопачкі і чалавечкі”, знятыя паводле апавяданняў Барыса Сцяпанавіча Жыткова з кнігі “Што я бачыў”.