Жураўлі над Палессем ляцяць

14 верасня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы быў праведзены экалагічны альманах «Жураўлі над Палессем ляцяць». На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 4 «Б» класа СШ №6.

Восеньскі каляндар багаты на экалагічныя святы. Адно з іх — Сусветны дзень жураўля, які адзначаецца ў другую нядзелю верасня.

Дзецям трэба было адгадаць загадкі пра птушак, сярод «раскіданых» літар знайсці іх назвы і віды, адгадаўшы рэбус, даведацца, пра якую птушку пойдзе гаворка. Дзеці з вялікім жаданнем удзельнічалі ва ўсіх заданнях. Знаёмства з жураўлём пачалося з прагляду пазнавальнага фільма.

Даведаўшыся пра цікавыя факты з жыцця гэтых птушак, а таксама атрымаўшы пэўныя звесткі пра іх, вучні змаглі адказаць на пытанні віктарыны. З вялікай увагай яны слухалі легенды розных народаў аб жураўлях. Але больш за ўсё школьнікам спадабалася гісторыя пра японскую дзяўчынку, якая спрабавала зрабіць 1000 жураўлікаў, каб вылечыцца.

Мерапрыемства атрымалася займальным і пазнавальным.

Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий