Восеньскі блюз
Дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы арганізоўвае і праводзіць нямала пазнавальных, займальных і цікавых мерапрыемстваў у гэты час. Адно з іх — майстар-клас «Восеньскі блюз».
Ни за что скучать не буду
Постараюсь быть повсюду
Потому что у меня каникулы!
30 кастрычніка і 2 лістапада на яго былі запрошаны дзеці са школьных лагераў ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка» і ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка».
Пачаўся занятак з загадкі, якая дапамагла хлопчыкам і дзяўчынкам вызначыць тэматыку майстар-класа. Затым яны прынялі актыўны ўдзел у гутарцы пра восень, падзяліліся сваімі ведамі і назіраннямі. Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава «Пералівы залатой восені». Кнігі, прадстаўленыя на ёй, былі як пазнавальнай, так і мастацкай накіраванасці.
Але самае цікавае чакала школьнікаў наперадзе — уласнаручны выраб восеньскай кветкі. Уважліва слухаючы парады бібліятэкара, усе ўдзельнікі здолелі стварыць яркія, маляўнічыя і непаўторныя кветкі, з якіх быў складзены букет «Прощальный осени привет».