Ад роднае зямли, ад гоману бароў
3 лістапада ў бібліятэцы ім. А. Герцена прайшла паэтычная гадзіна “Ад роднае зямли, ад гоману бароў”, прысвечаная 135-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта Якуба Коласа.
На мерапрыемства прыйшлі хлопчыкі лагера СШ №2. На пачатку мерапрыемства прагучала песня “Мой родны кут”, і хлопцы адразу назвалі аўтара слоў гэтай усім вядомай песні.
Бібліятэкар Юлія Сездзіна пастаралася расказаць юным слухачам пра Коласа цікава, даступна і займальна. Дзеці даведаліся пра дзяцінства паэта, вучобу ў школе, аб тым, што ён любіў чытаць. Асабліва было падкрэслена пра любоў хлопчыка да вершаў і роднай прыроды. Разабраліся і з паходжаннем псеўданіма паэта. Паглядзелі фотаздымкі мясцін і краявідаў, дзе жыў паэт.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вершамі, баснямі і казкамі Якуба Коласа. І сучаснай песняй, напісанай на ўрывак з паэмы “Новая зямля”. А потым прапанавала хлопцам уявіць сябе паэтамі і пагуляць у гульню “Рыфмушкі”, у якой трэба было рыфмаваць паэтычныя радкі. Гульня ўдалася і спадабалася.
У канцы сустрэчы дзеці самі чыталі вершы Якуба Коласа на беларускай мове.