Вялікая літаратура для маленькіх
3 лістапада спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння знакамітага дзіцячага паэта Самуіла Якаўлевіча Маршака.
1 і 2 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы быў праведзены ўрок-знаёмства «Вялікая літаратура для маленькіх», прысвечаны гэтай знамянальнай падзеі. Урок наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага лагера СШ №8 і СШ №3.
Спачатку дзеці паслухалі ўрыўкі з самых вядомых вершаў Маршака ў выкананні акцёра Алега Басілашвілі. Вядучая распавяла школьнікам пра тое, што лепшымі сябрамі дарослых і дзяцей у сям’і Маршака былі кнігі. Свой першы верш Самуіл Якаўлевіч напісаў у 4 гады, а ў 11 гадоў ужо перакладаў оду Гарацыя і складаў ўласныя паэмы. Вучыўся ў Лонданскім універсітэце. Падчас канікулаў шмат падарожнічаў пешшу па Англіі, слухаў англійскія народныя песні. Ужо тады пачаў працаваць над перакладамі балад, якія пасля праславілі яго.
Для дзяцей Маршак стаў пісаць у 20-я гады ХХ ст. А так як пісаў ён «ад усяго сэрца і на ўвесь голас», то яго творы вельмі спадабаліся юным чытачам. Дзякуючы падтрымцы і дапамозе Самуіла Якаўлевіча дзіцячымі пісьменнікамі сталі Барыс Жыткоў, Віталь Біянкі, Данііл Хармс.
Вядучая прыгатавала дзецям сюрпрыз: мы слухалі вершы «Мяч» і «Радуга-дуга» ў выкананні самога Самуіла Якаўлевіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Добры чараўнік». У канцы сустрэчы госці паглядзелі мультфільм «Гришкины книжки» па матывах аднайменнага верша.
Адказная: Кукштэль І. Я.