На кожнай сцяжынцы іх песня і голас
16 і 17 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы ў рамках праграмы “Далучыць да роднага слова” прайшла літаратурная вандроўка “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).
На ёй прысутнічалі вучні 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка” і 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка”.
Ёсць паэты, творчасць якіх мае сусветнае значэнне. Да такіх паэтаў належаць Янка Купала і Якуб Колас – вялікія нацыянальныя паэты Беларусі.
У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітых паэтаў, перагарнулі старонкі вядомых кніг, адказалі на пытанні віктарыны ведаў “Твае песняры, Беларусь!”.
З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел у літаратурных гульнях і конкурсах: “Складзі назвы вершаў”, “Адгадаем-парыфмуем”, “Азбука твораў”, “Пазнай верш”, “Вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа – чытаем разам”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падбіралі рыфму, прыгадвалі, пазнавалі, выразна чыталі любімыя вершы.
Затым дзеці паспяхова выканалі заданне “Злучы назву верша з іменем яго аўтара” і разгадалі крыжаванку “Нашы песняры”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “І з усмешкай, і усур’ёз”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.