Галоўнае, каб весела…

17 лістапада. У дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы — філіяла №3 для вучняў 3“А”класа, ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” была праведзена гадзіна добрай кнігі “Галоўнае, каб весела…”, прысвечаная творчасці Астрыд Ліндгрэн.

14 лістапада споўнілася 110 год з дня нараджэння вялікай казачніцы.

Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла маленькіх чытачоў з жыццём і творчасцю шведскай пісьменніцы. Яе кнігі вядомыя на ўвесь свет. Хто не ведае Карлсана,  Пэпі, Эміля з Лённебергі, Расмуса!

Дзяцей уразіла тое, што у будучай вялікай пісьменніцы былі самыя звычайныя бацькі. Як і ўсе дзеці, яна любіла вясёлыя гульні, чытала кнігі з казачнымі гісторыямі.

Скончыўшы школу, Астрыд уладкавалася на працу ў мясцовую газету на пасаду рэпарцёра. У 1931 годзе Астрыд Эрыксан выйшла замуж і прыняла ў замужжы прозвішча, якое стала пасля сусветна вядомым — Астрыд Ліндгрэн.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што сваю першую вялікую казку – “Пэпі Доўгаяпанчоха” — Астрыд Ліндгрэн напісала ў падарунак дачцэ. Калі ёй споўнілася сем гадоў, яна цяжка захварэла і праляжала ў ложку некалькі месяцаў. Кожны вечар дзяўчынка прасіла ў маці што-небудзь ёй расказаць. “Раскажы аб Пэпі Доўгаяпанчоха!”, — папрасіла дачка. Гэтае імя было незвычайным і Астрыд таксама прыдумала пад стаць імя незвычайную дзяўчынку. Яна рэгулярна распавядала Карын аб Пэпі, але і не думала пісаць пра яе кнігу. Але здарылася так, што Ліндгрэн упала і зламала нагу. Падчас хваробы яна пачала збіраць свае гісторыі пра Пэпі. Вось так з’явілася на свет кніга “Пэпі Доўгаяпанчоха” (1944).

Ідэю “Карлсана, які жыве на даху” таксама падказала дачка. Астрыд звярнула ўвагу на аповед Карын пра тое, што, калі дзяўчынка застаецца адна, да яе ў пакой праз акно ўлятае маленькі вясёлы чалавечак, які хаваецца за карціну, калі ўваходзяць дарослыя.

Затым з’явіліся аповесці пра Расмуса-валацугу, трылогія пра Эміля з Лённебергі, кнігі “Браты Львінае сэрца” ,“Роні, дачка разбойніка” і г. д . Бібліятэкар прадставіла дзецям кніжную выставу са знакамітымі кнігамі пісьменніцы: “ХАПАЙЧЫТАЙ ШТОХОЧАШ”. Напрыканцы сустрэчы маленькія чытачы з задавальненнем глядзелі мультыплікацыйны фільм “Карлсан, які жыве на даху”.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий