Усе маюць права ведаць аб праве

20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. 23 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы была праведзена гульнёвая праграма “Усе маюць права ведаць аб праве” ў рамках творчай праграмы “Абарані права дзіцяці”. На ёй прысутнічалі вучні СШ №8, 4А класа.

Вядучая пачала сустрэчу з гульні “Пытанне–адказ”, з якой дзеці даведаліся пра свята правоў дзіцяці. Далей бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, яе гербам і сцягам, а таксама з галоўнымі правамі дзяцей, якія запісаны ў міжнародным  дакуменце. Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у гульні “Імёны”, дзе кожны называў сваё імя, а да яго дадаваў прыметнік, які пачынаўся з той жа літары, што і імя. Дзеці паказалі сваю дасведчанасць і начытанасць, адказваючы на пытанні віктарыны “Любімыя казачныя героі і іх правы”.

Падчас мерапрыемства госці даведаліся пра тое, што вядомы расійскі пісьменнік Грыгорый Остэр пераклаў на дзіцячую мову тэкст Канвенцыі аб правах дзіцяці. Вядучая расказала ўдзельнікам сустрэчы пра жыццё і творчасць аўтара папулярных “Вредных советов”, які ў гэтым годзе адзначае свой 70-гадовы юбілей.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Дети и эти”. Напрыканцы дзеці з задавальненнем паглядзелі першы з легендарных “Вредных советов” , які быў мультыплікацыйным.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий