Вялікія казачнікі свету
5 снежня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла гутарка «Вялікія казачнікі свету». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА «Сярэдняя школа №8», 3 «В» класа.
Сёння ва ўсім свеце літаратурная казка займае вядучае месца сярод іншых жанраў. Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі распавяла дзецям пра самых вядомых аўтараў літаратурных казак. У першую чаргу вядучая пазнаёміла чытачоў з Xансам Хрысціянам Андэрсэнам, пісьменнікам, пад поглядам якога самыя празаічныя рэчы ператвараюцца ў казку: алавяны салдацік, асколак люстэрка, абломак цыравальнай іголкі, мяч, нажніцы і многае-многае іншае. Дзеці даведаліся, што ў 1956 г. была заснавана прэмія імя Ханса Хрысціяна Андэрсэна — літаратурная прэмія, якой узнагароджваюцца самыя лепшыя дзіцячыя пісьменнікі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такія аўтары як Шарль Перо і браты Грым пісалі свае казкі «Чырвоная шапачка», «Кот у ботах», «Брэменскія музыкі» на аснове народных паданняў. А вось Астрыд Ліндгрэн, Алан Аляксандр Мілн, Карней Чукоўскі, Мікалай Носаў стварылі свае выдатныя гісторыі на новай аснове, казачныя істоты з’яўляюцца ў сённяшнім часе.
Юных чытачоў уразіла тое, што гэтыя знакамітыя аўтары і не думалі станавіцца пісьменнікамі, яны прыдумлялі гэтыя казкі для сваіх дзяцей.
Са многімі іншымі аўтарамі і цікавымі фактамі з іх біяграфіі пазнаёміліся дзеці падчас гутаркі.
У канцы сустрэчы маленькія чытачы з задавальненнем глядзелі мультыплікацыйны фільм «Карлсан вярнуўся», зняты паводле казкі Астрыд Ліндгрэн «Карлсан, які жыве на даху».