Ехала Каляда ў чырвоным вазочку
5 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы філіяла № 3 у рамках творчага плана “З Крыніц спрадвечных” была праведзена фальклорная гадзіна “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку…” для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №6”. Бібліятэкар расказала дзецям пра паходжанне слова “Каляда”, аб велізарным значэнні гэтага свята для старажытных славян.
Пазнаёміла з традыцыямі і абрадамі святкавання Калядаў у Беларусі.
Вялікую цікавасць выклікаў у маленькіх гасцей паказ слайдаў электроннай прэзентацыі. Дзеці ўважліва слухалі як праходзіць гэты старажытны абрад, і аб абавязковай традыцыі шчодра частаваць калядоўшчыкаў. Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: весела і цікава выканалі ролі калядоўшчыкаў пад гучанне песні “Го-го-, Каза!”. Наперабой адказвалі на пытанні прапанаванай віктарыны “Хто уважлівы”.
У канцы мерапрыемства школьнікі праглядзелі урывак мультыплікацыйнага фільма “Ноч перад Калядамі”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Каляд-каляд-Каляда! Бядзе — не! А шчасцю -да!”. Усе ўдзельнікі сустрэчы засталіся задаволеныя.