Пінокіо і Бураціна

11 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял №3 адбыўся кінасеанс “Літаратурныя двайняткі: Пінокіо і Бураціна”, прымеркаваны да 135-ці годдзя з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Талстога. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 8”, 4 “В” класа.

Спачатку вядучая, з дапамогай прэзентацыі, пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка. Аляксей Талстой з’яўляецца аўтарам гісторычных і навукова-фантастычных раманаў. Акрамя таго, ён пісаў дзіцячыя кнігі. Літаратура, якая ёсць у нас у бібліятэцы, была прадстаўлена на кніжнай выставе “Свет цікавых кніг Аляксея Талстога”.

Юныя чытачы даведаліся, што ў 20-я гады XX стагоддзя аўтар пачаў працу над знакамітай казкай класіка дзіцячай літаратуры, італьянскага пісьменніка Карла Калодзі “Прыгоды Пінокіо, гісторыя марыянеткі”. Пінокіо паслужыў правобразам Бураціна — героя дзіцячай кнігі Аляксея Талстога. Спачатку Талстой даволі дакладна перадаваў сюжэт італьянскай казкі, але потым захапіўся арыгінальнай ідэяй і стварыў сваю гісторыю “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”.

Бібліятэкар прапанавала школьнікам параўнаць галоўных герояў Пінокіо і Бураціна. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю адказвалі на пытанні вядучай. У ходзе дыскусіі выявілася, што Бураціна дабрэйшы, чым Пінокіо. Ён не забівае Цвыркуна, не адкусвае лапу кату. Бураціна вельмі гарэзны чалавечак, аўтар любуецца сваім героем. У Пінокіа нос падаўжаўся, калі ён пачынаў хлусіць, рос да таго часу, пакуль не стаў такім насішчам, што проста канца-краю яму не было. У Бураціна нос так і застаўся доўгім-доўгім, цікаўным, вострым носам.

У канцы мерапрыемства вучні з задавальненнем паглядзелі ўрывак з мультыплікацыйнага фільма, знятага паводле казкі “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”. Пасля заканчэння прагляду мультфільма многія захацелі зноў перачытаць цікавую казачную аповесць пра пацешнага драўлянага чалавечка.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий