Кладовая солнца
5 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены альманах «Кладовая солнца», прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Прышвіна. ў межах індывідуальнага творчага плана «У гармоніі з прыродай».
На мерапрыемства прыйшлі вучні 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка».
Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка-натураліста, паглядзеўшы прэзентацыю аб яго кнігах. З вялікай цікавасцю яны праслухалі у запісе апавяданне «Говорящий грач», дапамаглі лясным насельнікам знайсці сваё месцажыхарства ў творы «Этажи леса», па вартасці ацанілі смакавыя якасці «лисичкиного хлеба» з аднайменнага апавядання. Аматары сабак знайшлі шмат карыснай і пазнавальнай інфармацыі пра сваіх чатырохногіх сяброў у творах «Ярик» і «Вася Весёлкин».
Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак вырашыла працягнуць знаёмства з творамі Міхаіла Прышвіна, узяўшы упадабаныя кнігі дадому.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Пясняр роднай прыроды».