Наша Масленіца гадавая

13 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнага творчага плана «З крыніц спрадвечных» быў праведзены зімовы куфэрак «Наша Масленіца гадавая, яна госцейка дарагая …» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №6», 4 «В» класа.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям аб велізарным значэнні гэтага свята для старажытных славян, пазнаёміла з традыцыямі і абрадамі святкавання Масленіцы ў Беларусі, адзначыла, што кожны дзень выконваўся пэўны рытуал, які нельга было адмяніць.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ў першы дзень Масленіцы рабілі саламянае пудзіла Зімы і каталіся на санках; у другі — пачыналіся розныя гульні, выступленні вулічных артыстаў, мядзведжыя пацехі, наведванні  дамоў ражанымі, у сераду- хадзілі да цешчы на бліны, а ў чацвер ладзілі спаборніцтвы конных запрэжак,  спальванне саламянага пудзіла было кульмінацыяй апошніх дзён свята.

Прагляд электроннай прэзентацыі па дадзенай тэме дапамог дзецям лепш зразумець традыцыі нашага народа і выклікаў вялікую цікавасць.

Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: весела ляпілі снегавіка, удзельнічаючы ў музычнай гульні «Снегавік», пяклі бліны, вызначаючы іх склад у гульні «Што лішняе», адгадвалі загадкі.

У канцы мерапрыемства дзеці праглядзелі ўрыўкі мультыплікацыйных фільмаў «На Масленіцу», «Снягурка», «Князь Уладзімір», «Смешарики. Масленица». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Масленка, Масленка, бывай зіма красненька».

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий