Майстар-клас «Нашым татам»

22 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка» быў праведзены майстар-клас «Нашым татам», прымеркаваны да дня абаронца Айчыны.

Хлопчыкам і дзяўчынкам была прадастаўлена магчымасць пад кіраўніцтвам бібліятэкара зрабіць сваімі рукамі невялічкія сувеніры для тат. Усе ўдзельнікі майстар-класа адказна паставіліся да вырабу падарунка.

Праявіўшы фантазію ў падборы каляровай гамы, па шаблонах дзеці выразалі ўсе неабходныя дэталі для паштоўкі-медаля, якія потым трэба было акуратна склеіць паміж сабой.

Кожны вучань пастараўся ўнесці нешта сваё ва ўпрыгожванне паштоўкі. Усе вырабы атрымаліся яркімі і маляўнічымі.

Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий