З інфармацыяй на “ты”
13 сакавіка ў бібліятэкі імя Янкі Купалы быў праведзены майстар-клас: створым часопіс “З інфармацыяй на “ты” ў рамках індывідуальнага творчага плана “Яе Вялікасць Кніга”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8”, 5 “В” класа.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення перыядычных выданняў. У Беларусі газеты пачаліся выдавацца ў 1776 годзе. Першая газета называлася «Газэта Гродненска» і друкавалася на польскай мове. Першы дзіцячы часопіс “Зоркі” (галоўны рэдактар Змітрок Бядуля) выдаваўся на беларускай мове ў 1921 годзе, у лютым. Там друкаваліся казкі, дзіцячыя песні, загадкі.
Юныя чытачы даведаліся чым адрозніваецца часопіс ад газеты, якая самая лёгкая і зручная форма працы з часопісам і г.д.
У другой частцы мерапрыемства маленькія госці на славу папрацавалі – кожны паспрабаваў сябе ў ролі журналіста. Патрэбна было напісаць артыкул да малюнка.
Было вельмі цікава назіраць за творчым працэсам. Хочацца адзначыць, што дзяўчынкі справіліся хутчэй і самастойна, без якой-небудзь дапамогі. У адрозненні ад хлопчыкаў, якія спрабавалі падглядваць у мабільны інтэрнэт.
У канцы мерапрыемствы ўсе старонкі перыядычнага выдання былі прачытаны. Атрымаўся пазнавальна-забаўляльны часопіс! Праўда пакуль што без назвы…
Адказная: Татарчук Н. В.