Праменьчык дабрыні
14 сакавіка ў ЦКРА і Р у рамках праграмы “Праменьчык дабрыні” адбыўся майстар-клас: вясёлая палітра “Мілай маме” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
На ім маленькія ўдзельнікі зрабілі любімым мамам незвычайную паштоўку. Незвычайную чаму? Таму што дзеці малявалі фарбамі на салёным цесце.
Творчыя заняткі фармуюць у дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя пазнанне навакольнага свету, дапамагае развіць фантазію, працавітасць, стараннасць, што аказвае пазітыўны ўплыў на псіхічныя функцыі дзіцяці.
Напрыканцы сустрэчы хлопчыкам і дзяўчынкам якія самі не могуць прыйсці ў бібліятэку, былі пакінутыя кнігі.
Адказная: Татарчук Н. В.