Неделя детской книги

19 сакавiка. Па традыцыі з надыходам вясны, у сярэдзіне сакавіка, ў бібліятэках праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Кніжныя выставы, конкурсы, гульні, віктарыны, ранішнікі, тэматычныя вечары служаць прыцягненню да кнігі і чытання дзяцей і падлеткаў.

У бібліятэкі імя Янкі Купалы Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі  адчыніўся літаратурным святам “Як гэта здорава чытаць”, на мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Сярэдняя школа №6”, 4 “А” класа.

Дзеці даведаліся пра тое, што першыя “кніжкіны імяніны” адбыліся ў разгар Вялікай Айчыннай вайны — ў 1943 годзе, свята доўжылася толькі адзін дзень. Зараз  гэта свята праходзіць цэлы тыдзень. Гэта свята кніг і ўсіх хто хоць як-то з імі звязаны – пісьменнікаў, мастакоў-ілюстратараў, бібліятэкараў і, вядома ж, чытачоў.

Павіншаваць нашых юных чытачоў прыйшла сама Каралева Кніга. У падарунак чытачам яна выканала песню “Новая кніжка”. Разам з Каралевай хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па старонках любімых кніг, Чыталі вершы, прымаўкі. Выконвалі розныя заданні. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Нашы навінкі”. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі солодкія прызы і закладку-візітку нашай бібліятэкі.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий