Сонечны паэт

5 красавіка ў бібліятэцы імя Я. Купалы быў праведзены паэтычны зоркапад “Сонечны паэт”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Валянціна Дзмітрыевіча Берастава для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №6”, 3 “А” класа.

Падчас мерапрыемства, з дапамогай электроннай прэзентацыі, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй вядомага паэта, цікавымі здарэннямі з яго дзяцінства. Яны даведаліся аб тым, што англійскай мове Валянціна Дзмітрыевіча вучыла настаўніца Надзея Якаўлеўна Мандэльштам. Яна заўважыла здольнага хлопчыка, які даўно пісаў вершы, і адвяла яго да сваёй знаёмай — Ганны Андрэеўны Ахматавай.

Таксама Валянцін  Дзмітрыевіч пазнаёміўся з Карнеем Чукоўскім. Спачатку Чукоўскі літаральна выратаваў сур’ёзна хворага падлетка, а потым стаў для яго верным старэйшым сябрам і калегам. Валянцін Берастаў скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута этнаграфіі, працаваў на археалагічных раскопках у Харэзме і Ноўгарадзе. Але жаданне пісаць вершы перамагло ўсё астатняе. Дзеці даведаліся аб тым, што вершы паэта нават выбіты ў каменнай кнізе італьянскага горада Арпіно.

Школьнікі з задавальненнем чыталі ўслых вясёлыя дзіцячыя вершы Валянціна Берастава. Пасля прагляду буктрэйлера без памылак змаглі адказаць на пытанні віктарыны “Як добра ўмець чытаць”.

З вялікай цікавасцю вучні слухалі аб сумеснай працы Валянціна Дзмітрыевіча і яго жонкі пісьменніцы Таццяны Аляксандравай над мультфільмам «Дом для Кузьки», сцэнар, вершы і песні для якога напісаў паэт. Хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі гэты мультфільм, а таксама мультфільм “Как нашли друга”, знятага па вершах В.Берастава.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Добрыя вершы”.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий