Агонь – сябар, агонь — вораг!
12 красавіка ў бібліятэцы імя Я. Купалы была праведзена літаратурна-гульнёвая праграма «Агонь – сябар, агонь — вораг!» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №8», 3 «Б» класа.
У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі са здзіўленнем даведаліся, што ў ранейшыя часы дарослыя вучылі маладое пакаленне асновам бяспечнага жыцця, распавядаючы казкі. Лёс казачных герояў дапамагаў малышам знаёміцца з небяспекамі навакольнага свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні «Казка — мана, ды ў ёй намёк …», правільна вызначаючы складаныя сітуацыі.
Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на тое, што агонь вельмі важны для чалавека, але пры няправільных паводзінах лёгка можа стаць ворагам. І прапанавала, выкарыстоўваючы падрыхтаваныя ілюстрацыі з інфармацыяй, агучыць небяспечныя сітуацыі самім дзецям.
Вельмі ўважліва школьнікі паставіліся да правіл паводзінаў у выпадку, калі немагчыма пакінуць кватэру праз дзверы, а таксама аб правільным выкарыстанні электрапрыбораў. На дадзеныя тэмы хлопчыкам і дзяўчынкам былі паказаны мультфільмы «Як гэта здарылася», «Смешарики. Игры с огнём». Смешарики. Тушение электроприборов».
Падчас дынамічнай паўзы дзеці актыўна, з жаданнем удзельнічалі ў гульні «Небяспечна — бяспечна».
Трэцякласнікі паўтарылі правілы выкліку пажарнай службы, тэлефонныя нумары іншых выратавальных службаў і без памылкі дапамаглі выклікаць патрэбныя з іх казачным героям ў гульні «Дапамажыце нам!».
Затым дзеці правільна і ўпэўнена адказалі на пытанні віктарыны «Будзь уважлівы заўсёды!», адгадалі загадкі на тэму пажарнай бяспекі. Іх увазе быў прапанаваны мультфільм «Фиксики. Огнетушитель», які праілюстраваў правілы паводзін пры пажары.
Увазе школьнікаў была прапанавана кніжная выстава «З агнём не жартуй!».