Чытайся кніжка вялікая і маленькая
27 красавіка ў ГУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” у рамках індывідуальнага творчага плана “Праменьчык дабрыні” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя была праведзена літаратурная скрыначка “Чытайся кніжка вялікая і маленькая”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі і маляўнічымі кнігамі. Чытаючы кнігу разам, хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражаннямі.
Маленькія чытачы з вялікай цікавасцю разглядалі ілюстрацыі, звярталі ўвагу як акуратна кнігі выглядаюць, якія яны розныя па форме, памеры і знешняму выгляду.
Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя — асаблівая катэгорыя, праца з імі — справа сур’ёзная, але ў той жа час цікавая. Бібліятэка для “асаблівых” дзяцей з’яўляецца “аптэкай для душы”, якая вылечвае праз Кнігу, жывое слова.
Адказная: Татарчук Н. В.