Падарожжа чарапашкі
22 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка» у рамках індывідуальнага творчага плану «У гармоніі з прыродай» было праведзена мерапрыемства — экалагічны часопіс «Падарожжа чарапашкі», прысвечанае Сусветнаму дню чарапах.
Школьнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з гэтай унікальнай рэптыліяй, «пагартаўшы» старонкі часопіса, прадстаўленага ў электроннай прэзентацыі. Кожная старонка была прысвечана пэўнай тэме.
Гістарычная пазнаёміла вучняў з легендай з’яўлення чарапахі на Зямлі.
Пазнавальная адкрыла для хлопчыкаў і дзяўчынак дзіўныя факты з жыцця чарапах.
На літаратурнай быў прадстаўлены агляд кніжнай выставы «Знаёмцеся: чарапаха». Старонка «Зрабі сам» дапамагла другакласнікам вырабіць чарапаху ў тэхніцы арыгамі.
І завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Як львёнок і чарапаха спявалі песню».