Вяселка вершаў Алёны Благінінай
21 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла гадзіна паэтычнага настрою “Вяселка вершаў Алёны Благінінай”, прысвечаная 115-гадоваму юбілею дзіцячай паэтэсы.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8”, 2Б класа.
У пачатку сустрэчы дзеці паслухалі верш “Мыльные пузыри”, а потым іх пускалі для вяселага настрою. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра цікавыя факты з жыцця Алёны Аляксандраўны: у восем год яна напісала свой першы верш, у дзесяць — сачыніла казку пра сняжынку, а ў 11 — напісала маленькую п’есу для хатняга тэатра. Працягвала пісаць вершы і ў юнацтве.
Употай ад сям’і паехала паступаць у Літаратурны інстытут у Маскву. Вытрымаўшы іспыты, стала яго студэнткай. Днем працавала, а ноччу рыхтавалася да лекцый. Пісала сур’ёзныя дарослыя вершы, мала друкавалася. Вядомай Алёна Аляксандраўна стала дзякуючы дзіцячым вершам. Знакамітыя творы “Посидим в тишине», «Вот какая мама!», «Радуга»і іншыя ведаюць некалькі пакаленняў дарослых і дзяцей. Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны. Для маленькіх гасцей вядучая падрыхтавала сюрпрыз: верш “Улетают, улетели» чытала аўтар у запісе.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “З Днем нараджэння, Алёна Благініна!”.