Вучыся беражлівым быць
5 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для дзяцей са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Полацка» у рамках акцыі «Гадзіна Зямлі» было праведзена мерапрыемства — інфармацыйная гадзіна «Вучыся беражлівым быць» — прысвечанае Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.
Вядучая, з дапамогай прэзентацыі «Зямля наш агульны дом», распавяла школьнікам аб экалагічных праблемах і спосабах іх вырашэння.
Вясёлы Ветрык расказаў усё аб паветры: якім яно бывае, для чаго патрэбна, якую карысць прыносіць.
Гарэзная Кропелька з дапамогай загадак пазнаёміла з рознымі станамі вады, прадставіла цікавыя факты аб ёй, падказала, як лепш зберагчы і сэканоміць ваду.
З апавядання К. Ушынскага «Як кашуля ў полі вырасла» хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што зямля не толькі поіць і корміць, але яшчэ і апранае. Кніжная выстава «Беражыце Зямлю» пазнаёміла дзяцей з серыяй кніг, якія вучаць беражлівасці і эканоміі. Напрыканцы мерапрыемства госці паглядзелі відэакліп «Давайце захаваем».
Падрыхтавала: Спірыдовіч С. У.