Бібліятэка пад парасонам

13 і 14 жніўня ў  межах праекта «Бібліятэка пад парасонам»  прайшла кніжная выстава-агляд «Ад Эдыт Нэсбіт да Джоан Роўлінг».

На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №6 і №8».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць  Эдыт Нэсбіт і ўплыў, які яна аказала на творы такіх пісьменнікаў, як Памэла Трэверс, Клайв Льюіс, Дзмітрый Емец і Джоан Роўлінг. У кожнага з гэтых аўтараў героі — нашы сучаснікі, у звычайным жыцці, сутыкаюцца з магічнымі істотамі, або прадметамі.

Выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, бібліятэкар пазнаёміла вучняў з біяграфіямі пісьменнікаў, цікавымі фактамі іх жыцця і творчасці. Былі паказаны буктрейлеры па кнізе Эдыт Нэсбіт «Гісторыя з амулетам» і цыкле кніг Дзмітрыя Емеца «Мяфодзій Буслаеў».

Школьнікаў здзівіў той факт, што знакаміты пісьменнік Джон Толкін быў адным з лепшых лінгвістаў свету, ведаў 19 моў і прыдумаў мовы эльфаў і гномаў; а Памэла Трэверс у 17 гадоў стала актрысай тэатра. Здзівіла дзяцей і тое, што першую кнігу Джоан Роўлінг адмаўляліся выдаваць 12 разоў, было надрукавана толькі 1000 экзэмпляраў, кожны з якіх каштуе зараз 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Кнігі пра хлопчыка-чараўніка перакладзены на 67 моў свету.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівымі, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Добрыя чараўнікі».

Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія творы пісьменнікаў экранізаваны. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Хронікі Нарніі», «Мэры Попінс, да пабачэння!», «Уладар Кольцаў», «Гары Потэр і філасофскі камень».

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий