Полацк, які мы любім
1 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял №3 адбыўся відэаўрок “Полацк, які мы любім”, прымеркаваны да Года малой радзімы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 “А” і 9 “Б” ДУА “Сярэдняя школа №6”.
Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі нагадала глядачам найважнейшыя гістарычныя падзеі горада Полацка. Вучняў уразіла тое, што археалагічныя раскопкі ўказваюць на тое, што гарадзішча было заселена ў 780 годзе, а першае летапіснае згадванне Полацка адносіцца да 862 году. Гэта значыць, што наш горад пачаў сваё існаванне амаль на сто гадоў раней, чым пра яго пішуць у летапісе.
У ходзе гутаркі чытачы адказвалі на пытанні: як звалі першага вядомага полацкага князя? Якія гістарычныя асобы паўплывалі на развіццё горада? і г.д. Дзеці называлі імёны вялікіх людзей, якія нарадзіліся ў Полацку і праславілі наш горад.
Вядома, пройдзе шмат часу, адбудзецца шмат знакавых падзей, якія паўплываюць на гісторыю горада, але сёння Полацк лічыцца культурным цэнтрам Беларусі, летапісам жыцця беларускага народа. І нам, палачанам, трэба ганарыцца гэтым.
Вучні даведаліся пра тое, што гістарычная спадчына горада налічвае 97 помнікаў культуры і архітэктуры.
У другой частцы сустрэчы дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Полацк – горад музей”. Вельмі парадавала тое, што на большасць пытанняў быў дадзены дакладны адказ.
Завяршыўся наш цікавы відэаурок праглядам кліпа “Я жыву ў гэтым горадзе”.
Адказная: Татарчук Н.В.