Таварышам дзецям пра Захадэра

18 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены ўрок-сустрэча «Таварышам дзецям пра Захадэра», прысвечаны 100-гадоваму юбілею славутага пісьменніка, для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка», 3 «Б» класа.

Пачуўшы імя Барыса Уладзіміравіча, які з’яўляецца не толькі пісьменнікам, паэтам, але і перакладчыкам, сцэнарыстам, дзеці перш за ўсё ўспомнілі цудоўныя апавяданні пра Віні-Пуха, мультфільм пра якога быў паказаны ім у канцы занятку.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цудоўнымі вершамі аўтара, якія не толькі нясуць у сабе забаўляльную функцыю, але і павучальную. Разам з бібліятэкарам дзеці чыталі ўслых невялікія творы і разбіралі, што хацеў данесці да нас аўтар.

Удзельнікам сустрэчы спадабаліся вершы, але з асаблівым задавальненнем яны паглядзелі мультфільм.

Адказная: Варапаева К. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий