У здаровым целе — здаровы дух

20 верасня ў бібліятэцы-філіяле №3 імя Янкі Купалы прайшла валеалагічная гадзіна “У здаровым целе – здаровы дух” у рамках індывідуальнага плана “Падарожжа ў краіну здароўя”.

На ёй прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 7 “Б” класа.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра здароўе і здаровы лад жыцця: выкананне правіл асабістай гігіены, правільнае і рацыянальнае харчаванне, заняткі фізкультурай і спортам. Вучні даведаліся шмат новай і карыснай інфармацыі пра фізічнае і псіхічнае здароўе чалавека, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі здаровага ладу жыцця, а таксама з пазнавальнымі дзіцячымі энцыклапедыямі і павучальнымі мастацкімі кнігамі  па здароваму ладу жыцця.

Затым бібліятэкар расказала дзецям пра шкодную для здароўя звычку – тытунекурэнне. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і распаўсюджвання тытунекурэння, яго шкодным уздзеяннем на арганізм чалавека, расказала аб асноўных прычынах курэння і аб барацьбе з імі. Вучні паслухалі “Факты аб барацьбе з курэннем у розных краінах свету”.

У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі заданні: “Скажы нікаціну – НЕ!”, “Курэнне? На гэта няма часу”, “Твой выбар”, прынялі ўдзел у гульнях “Курыць або не курыць?” і “НЕ, дзякуй!”.

Затым выканалі практычнае заданне “Складзі і прачытай прыказку”, замацавалі веды аб шкодзе тытуню, адказаўшы на пытанні віктарыны “З гісторыі тытуню і шкодзе курэння”.

Вучні разважалі пра шкоднасць курэння, выказвалі сваю кропку погляду на гэту праблему, шукалі правільны выхад з розных складаных сітуацый.

Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Выбіраем жыццё без тытунёвага дыму”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий