Па старонках кніг

26 верасня супрацоўнік бібліятэкі імя Янкі Купалы пабывала ў гасцях у ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна”. Для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі здароўя былі праведзены пазнавальныя хвілінкі “Па старонках кніг. Сумна не будзе”.

Бібліятэкар расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра новыя дзіцячыя кнігі. Для маленькіх чытачоў прыход у госці «бібліятэкі» быў дзіўным сюрпрызам. Дзеці з задавальненнем слухалі чытанне апавяданняў, вершаў, гарталі старонкі новых кніг. Усім было вельмі цікава, бо сустрэча з кнігамі духоўна ўзбагачае маленькага чалавека, дае зарад станоўчых эмоцый.

У другой частцы сустрэчы бібліятэкар прапанавала жадаючым зрабіць аплікацыю з саломкі на тканіне. Праца з прыродным матэрыялам фарміруе ў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя творчае пазнанне навакольнага свету, дапамагае развіць фантазію, працавітасць, стараннасць. Дробная маторыка, работа пальчыкамі — усё гэта вельмі спрыяе развіццю дзіцяці.

Нашы пазнавальныя хвілінкі атрымаліся вельмі цікавымі і карыснымі. Сумаваць не было калі! Развіталіся на пазітыве. Таксама вельмі дорага каштуе пачуць пры развітанні: “Дзякуй! Прыходзьце да нас яшчэ!”.

Адказны: Татарчук Н.В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий